Адноўленыя экспазіцыі адкрываў міністр культуры Павел Латушка.

Адноўленыя экспазіцыі адкрываў міністр культуры Павел Латушка.

Адноўленыя экспазіцыі адкрываў міністр культуры Павел Латушка.

Адноўленыя экспазіцыі адкрываў міністр культуры Павел Латушка.

3 жніўня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску адкрыліся тры абноўленыя залы, прысвечаныя жыццю і творчасці паэта.

«Да 130-годдзя нараджэння Янкі Купалы ў музеі паэта створана новая экспазіцыя, якая размясцілася пакуль што ў трох экспазіцыйных залах. Наступная чарга плануецца ў наступным годзе. Апошняя экспазіцыя ў музеі была створана ў 1976 годзе. Надышоў час фундаментальна змяніць нашу экспазіцыю», — паведаміла загадчык аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай працы музея Глафіра Кушаль.

Паводле яе слоў, у кожнай зале з`явіўся манітор, на якім паказваюць рэчы, што не ўвайшлі ў асноўную экспазіцыю, — кнігі, лісты, рукапісы. На плазменных панэлях віртуальныя экспанаты можна паглядзець і пагартаць.

У першай зале, прысвечанай нараджэнню Івана Луцэвіча, транслюецца 3D-фільм пра свята Купалле, спецыяльна зняты супрацоўнікамі музея. Раку, вогнішчы, вянкі на вадзе наведвальнікі могуць убачыць у трохмернай выяве пры дапамозе 3D-акуляраў.

У адной з залаў можна ўбачыць рэканструяваную бібліятэку, у якой Купала працаваў, калі жыў у Вільні, — тут і мэбля, і кнігі, з якімі працаваў і да якіх дакранаўся беларускі паэт.

«Скразная тэма новай экспазіцыі — тэма шляхоў. Гэта шляхі продкаў Янкі Купалы, яго бацькоў, шляхі самога Купалы па Беларусі і да Беларусі і шляхі сучаснікаў да Янкі Купалы. Галоўная ідэя экспазіцыі — паказаць Купалу як паэта-прарока, рамантыка, філосафа», — адзначыла Кушаль.

Яна падкрэсліла, што ўпершыню ў экспазіцыю ўвайшла гісторыя роду Луцэвічаў, а таксама пашпарт Купалы 1907 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?