Грамадзянін Беларусі пацярпеў 4 жніўня ў выніку сутыкнення ў Чорным моры на ўзбярэжжы Крыма катэра «Судак» і цеплахода «Чарнамор’е».

Паводле звестак ўкраінскіх СМІ, катэр урэзаўся ў цеплаход ў разгар дня, калі пляж быў запоўнены адпачывальнікамі. На вачах у турыстаў судна страціла кіраванне і закранула вялікі прагулачны цеплаход, які праплываў недалёка ад берага.

«На месцы здарэння было ўстаноўлена, што падчас сутыкнення адзін чалавек загінуў і 12 былі траўмаваныя. З іх шпіталізаваны ў бальніцу горада Судак шэсць чалавек. Два чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане (грамадзяне Расіі) і чацвёра знаходзяцца ў сярэднім стане цяжкасці (з іх двое — грамадзяне Расіі, адзін — грамадзянін Беларусі, адзін — грамадзянін Украіны)», — гаворыцца ў паведамленні МНС Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?