4 жніўня міліцыя Барысава не дазволіла намесьніку старшыні АГП Льву Марголіну і кіраўніку барысаўскай партыйнай гарадзкой арганізацыі Міхаілу Васільеву правесьці перадвыбарчы пікет.

Яны спрабавалі зладзіць пікет пад партыйным лёзунгам «За чэсныя выбары без «Лукашэнкі». Менавіта гэта і стала прычынай адмовы ў акцыі. Як паведамляе афіцыйны сайт АГП, маёр міліцыі Ўладзімер Волкаў палічыў, што гэтыя словы не зьяўляюцца перадвыбарчай агітацыяй, а выказваюць асабістае непрыязнае стаўленьне да кіраўніка беларускай дзяржавы.

У міліцыі на Марголіна і Васільева склалі адміністратыўны пратакол. Іх справу зьбіраюцца разгледзець у судзе ў панядзелак, 6 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?