Беларуская змяшаная тэнісная пара ў складзе Максіма Мірнага і Вікторыі Азаранкі сталі алімпійскімі чэмпіёнамі! Яны перамаглі ў фінале брытанцаў Лору Робсан і Эндзі Мюрэя з лікам 2:6, 6:3, 10–8.

Такім чынам, першая ракетка свету Вікторыя Азаранка выйграла на Алімпіядзе другі медаль — яна атрымала бронзу ў адзіночных жаночых спаборніцтвах. Брытанец Мюрэй таксама адзначыўся ў адзіночным разрадзе — некалькі гадзінаў таму ён выйграў золата.

У беларусаў на Алімпійскіх гульнях цяпер на рахунку сем медалёў — два залатыя, два срэбраныя, тры бронзавыя.

Золата: Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (тэніс), Сяргей Мартынаў (стральба);

срэбра: два медалі Аляксандры Герасімені (плаванне);

бронза: Марына Шкерманкова і Ірына Кулеша (цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (тэніс).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0