Так выглядае марсаход.

Так выглядае марсаход.

Так ажыццяўляўся палёт.

Так ажыццяўляўся палёт.

Першае фота з Марса.

Першае фота з Марса.

Запуск касмічнага карабля дастаўкі з марсаходам адбыўся з касмадрома на мысе Канаверал 26 лістапада 2011 і амаль праз год, сёння, 6 жніўня, адбылася паспяховая пасадка. Усеагульную радасць у цэнтры кіравання палётамі NASA можна было назіраць у жывым эфіры.

За час падарожжа ад Зямлі да Марса апарат пераадолеў 567 млн кіламетраў.

Агульны кошт праекта «Марсіянская навуковая лабараторыя» (Mars Science Laboratory), які стартаваў у 2004 годзе, склаў 2,5 мільярда даляраў.

Маса марсахода — 899 кілаграмаў і па памерах ён супастаўны з невялікім аўтамабілем.

Асноўнай задачай марсахода з’яўляецца высветліць, ці ёсць на планеце месцы, патэнцыйна прыдатныя для жывых арганізмаў і ці быў калі-небудзь Марс прыдатны для жыцця.

Праз усяго некалькі хвілін пасля паспяховай пасадкі ў цэнтры кіравання палётамі ўжо было першае фота паверхні Марса ў рамках місіі марсахода, зробленая з дапамогай чорна-белай камеры нізкага разрознення.

Новы поспех амерыканскай астранаўтыкі супаў у часе з працэсам Pussy Riot у Маскве. Гэта дало падстав расейскім інтэрнаўтам для жартаў: «Расейцы садзяць Pussy Riot, а амерыканцы — марсаход».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?