У найбліжэйшыя суткі, 7 жніўня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы, месцамі моцныя залевы. Удзень па ўсходзе ў асобных раёнах прагназуецца град.
Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні, 5–10 метраў за секунду, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне да 15–20 метраў за секунду, днём па ўсходзе да 24 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 17–24. Дзённая тэмпература паветра — 22–29 градусаў, па паўднёва-ўсходняй палавіне чакаецца 30–34, у Гомельскай вобласці месцамі паветра прагрэецца да 35–36 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?