06.08.2012 / 15:49

Новы часовы павераны ЗША усклаў кветкі на Вайсковых могілках — фота 3

Амерыканская місіянерка выратавала трох хлопчыкаў, якія танулі ў возеры.

Новы часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Ітан Голдрыч усклаў сёння, 6 жніўня, кветкі на Вайсковых могілках у Мінску да магілы амерыканскай грамадзянкі, місіянеркі Рут Уолер.

Рут Уолер разам з мужам працавала ў Мінску ў місіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у справе дапамогі і аднаўленьня (ЮННРА) Беларусі пасля ІІ Сусветнай вайны. 25-гадовая Рут выратавала трох беларускіх хлопчыкаў, якія танулі ў возеры. Неўзабаве яна захварэла на запаленне лёгкіх і хуткацечны менінгіт і памерла 4 жніўня 1946 года.

У музеі Вялікай Айчыннай вайны, у экспазіцыі да 60-й гадавіны беларускай місіі ЮННРА, быў створаны аддзел, прысвечаны памяці Рут Уолер.

Фота: Сяргей Гудзілін

0
вельмi ўразiла / Адказаць
07.08.2012 / 07:13
Як не справядлiва- здзeйснiць высокародны ўчынак i потым смяротна захварэць.. Цудоўная Рут!
0
ГОсьць1 / Адказаць
07.08.2012 / 09:13
Видаць, прыстойны чалавек... Пачынае з памяци и з таго, што лучыць народы нашыя. Некали глядзеу наш дак.фильм пра гэтую мисию - да сьлёз кранальна - уявице, у 40-ыя паваенныя гады добрыя людзи гэтак нам дапамагали. А наведаць магилку гэтай паненки таки пастараюся.
0
Вадим / Адказаць
07.08.2012 / 10:59
Даже не знал, что у нас есть такие вот Люди.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру