Ласіца.
Ласяня ў няволі падрасло.
Ласі жывуць у вальеры з казою.
Каза смела падыходзіць да людзей, і ласі бачаць, што баяцца няма чаго.
Два ласі, якіх тры месяцы таму з прыгодамі лавілі ў парку Чалюскінцаў, застануцца жыць у Чыжоўскім заапарку.Ласяня і ласіца ўжо цалкам прывыклі да людзей.
«Цяпер ласёў перавялі ў іншы, большы вальер. — расказвае супрацоўніца заапарка Таццяна Конанава. — Да іх падслялілі свойскую казу, якая „дапамагла“ ім адаптавацца.
Калі да дзікіх жывёлаў падсяліць жывёліну свойскую, яны перастаюць баяцца людзей — бачаць, што ім нічога не пагражае.Ласі прывыклі да з’яўлення наведнікаў ля іх вальера, пачуваюцца нармальна. Вырашана пакінуць іх у заапарку».