Выбары ў парламент-2008.

Стаіць кабета на дарозе, спыняемся:

— Сядайце, вам куды? Ці ведаеце, хто ваш кандыдат?

— Не, не ведаем.

— А за каго ж галасаваць збіраецеся?

— Ды за каго скажуць, нам усё роўна.

— А калі вам прапануюць каня? Скажуць: добры конь, прагожы, цягавіты, прагаласуеце?

— Прагаласуем і за каня, усё роўна нічога не зменіцца.

— Дык вось жа кандыдат з вамі побач сядзіць.

Даем у рукі ўлётку. Углядаецца ў фота. Здаецца, паверыла.

У іншай вёсцы, прэзідэнцкія выбары-2010:

— Добры дзень! Падпішыцеся за Някляева!

— Не магу, падпісаўся ўжо.

— Тады за Саннікава.

— А можна? З задавальненнем, зараз і жонку паклічу… Тамара!

— Іду, іду. Вася, што ж ты людзей трымаеш на парозе — праходзьце на кухню, у нас якраз сёння свята.

— Дзякуй вам, яшчэ шмат працы, іншым разам.

У іншай кватэры:

— Добры вечар! Збор подпісаў за Някляева.

— Давайце і я далучуся, а то сёння прымушалі на працы за дзействуюшчага распісацца.

— Дык што, усіх?

— Ну дык прэмію ўсе хочуць атрымаць…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0