07.08.2012 / 11:59

Болт хоча ў «Манчэстар Юнайтэд» 3

«Я быў бы самым хуткім гульцом у камандзе», — кажа алімпійскі чэмпіён.

Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён Усэйн Болт прызнаўся, што марыць калі-небудзь згуляць за англійскі футбольны клуб «Манчэстар Юнайтэд».
Пра гэта чэмпіён Лондана-2012 у бегу на 100 метраў распавёў, адказваючы на пытанне пра далейшыя планы.
«Людзі думаюць, што я жартую. Але калі сэр Алекс Фергюсан патэлефанаваў бы мне і сказаў: «Ок, давай паспрабуем, прыязджай і мы цябе прагледзім», я б проста не змог сказаць «не»!»,
-- цытуе The Sun уладальніка сусветных рэкордаў у бегу на 100 і 200 метраў.

«Я не прыняў бы выклік, калі б не думаў, што досыць добра пачуваюся. У мяне ёсць досвед, -- дадаў ямайскі спрынтар.

-- Так, я быў ​​бы самым хуткім гульцом у камандзе, аднак я магу не толькі бегаць, але і гуляць.
Прызнацца, хацеў бы паглядзець, што магу на полі. Думаю, я мог бы асіставаць Руні".

0
xXx / Адказаць
07.08.2012 / 12:04
и Карнеева давайце у Дынама... паглядзим тады матч з Вицязем) каньки можна не браць)))
0
секазнаўца / Адказаць
07.08.2012 / 13:37
"Болт хоча" - цудоўны загаловак! Тое, што хоча болт, хоча і мужчына...
0
Милан / Адказаць
07.08.2012 / 17:13
Больше не значит умнее.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру