Вядомая амерыканская акторка і фотамадэль Памэла Андэрсан, якая валодае ўласнай гоначнай камандай у класе GT Downforce1 by Pamela Anderson, вырашыла нагадаць пра сябе.Гэтым разам, праўда, абыйшлося без здымак у серыялах і прыгодніцкіх фільмах.
Зорка «Выратавальнікаў Малібу» проста правяла фотасесію ў ніжняй бялізне. Сфатаграфавалася як у старыя добрыя часы, а ёй ужо 45, -- у палкіх позах, з раскіданымі валасамі.
Разам з тым Памэла засмуціла прыхільнікаў мужчынскага полу. «Я тут падумала і вырашыла, што да лістапада я ўстрымаюся ад блізкіх зносін з мужыкамі, -- сказала яна. -- Патрываеце хлопчыкі».