Беларускі лёгкаатлет Дзмітрый Платніцкі выйшаў у фінал спаборніцтваў у трайным скачку на Алімпіядзе ў Лондане.

7 жніўня ў кваліфікацыі Платніцкі ў трэцяй спробе скочыў на 16 м 62 см і прабіўся ў фінал з 12-га месца. Лепшы вынік сярод усіх фіналістаў паказаў амерыканец Крысціян Тэйлар — 17 м 21 см. Фінал у трайным скачку ў мужчын пройдзе вечарам 9 жніўня.

Таксама беларускія алімпійскія чэмпіёны 2008 года браты Аляксандр і Андрэй Багдановічы выйшлі ў фінал алімпійскіх спаборніцтваў каноэ-двоек на 1000 метраў на Гульнях у Лондане.

7 жніўня ў сваім папярэднім заездзе Багдановічы фінішавалі трэцімі з вынікам 3:42,599, у паўфінале — другімі з вынікам 3:36,540.

Фінал каноэ-двоек на 1000 м пройдзе 9 жніўня ў 11.30 па мінскім часе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?