ЗША таемна аказваюць інфармацыйную і маральную падтрымку зьвязанай з «Аль‑Каідай» сэпаратысцкай групоўцы ў Пакістане, якая вядзе тэрарыстычную дзейнасьць на тэрыторыі Ірану.

Як паведаміў канал ABC News у аўторак з спасылкай на крыніцы ў амэрыканскіх і пакістанскіх спэслужбах, гаворка ідзе пра групоўку «Джандалах», колькасьць баевікоў у якой, паводле зьвестак экспэрта цэнтра імя Ніксана Алексіса Дэбата складае некалькі сотняў чалавек, базы якой месьцяцца ў правінцыі Бэлуджыстан на захадзе Пакістану, а дзейнасьць вядзецца ў аднайменнай правінцыі на ўсходзе Ірану.

ABC News сьцьвярджае, з спасылкай на крыніцу ў пакістанскім урадзе, што тэрарыстычная кампанія супраць Ірану абмяркоўвалася на сустрэчы віцэ‑прэзыдэнта ЗША Дзіка Чэйні з прэзыдэнтам Пакістан Пэрвэзам Мушарафам сёлета ў лютым. Чэйні й ягоныя службоўцы пакуль ніяк не адрэагавалі на просьбу Reuters пракамэнтаваць рэпартаж.

Паводле зьвестак тэлеканалу, падчас рэйдаў на тэрыторыю Ірану баевіка групоўкі ўчынілі некалькі тэрактаў супраць іранскіх вайскоўцаў і чыноўнікаў, а таксама захапілі іранскіх салдат і памежнікаў, відэазапісы зь якімі дэманстраваліся ў этэры ABC. Апроч таго, адзін з правадыроў групоўкі Абдэль‑Малік Рэгі цьвердзіць, што асабіста караў іранцаў, прычым гэтыя кары таксама былі запісаныя на відэа; у этэры такія запісы не дэманстраваліся.

Крыніца ў амэрыканскім урадзе паведаміла, што ЗША наўпрост не фінансуюць групоўку, аднак падтрымліваюць добрыя сувязі з Рэгі. Афіцыйна ЗША сьцьвярджаюць, што выкарыстоўвалі атрыманыя ад ісламістаў «Джандалаха» зьвесткі для адсочваньня перамяшчэньняў высокапастаўленых членаў «Аль‑Каіды». Акрамя таго, амэрыканскі ўрад адмаўляе, што сама групоўка зьвязаная з тэрарыстычнай арганізацыяй Усамы бен Ладэна. ЦРУ заявіла, што паказаны па ABC рэпартаж «няслушна адлюстроўвае рэчаіснасьць».

Разам з тым, як сьцьвярджаў раней пакістанскі друк, «Джандалах» узьнікла ў выніку палітыкі пакістанскага ўраду па выкараненьні «джыхадзізму» ў краіне, падчас якой зачыняліся рэлігійныя цэнтры й мэдрэсэ. Такім чынам, мноства радыкальных сунітаў апынуліся ў выніку ўдзельнікамі насамрэч тэрарыстычнай групоўкі.

Паводле зьвестак Дэбата, раней Рэгі змагаўся поруч з баевікамі руху «Талібан». Апроч таго, экспэрт абвінаваціў лідэра групоўкі ў наркагандлі. Да таго ж, «Джандалах» узяла на сябе адказнасьць за падрыў аўтобуса з чальцамі іранскай рэвалюцыйнай гвардыі ў горадзе Захедан сёлета ў лютым. Тады загінулі 11 чалавек.

«Газета.Ru»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0