У Мазыры ў аўтамабільнай аварыі загінула мясцовая жыхарка 1986 года нараджэння, якая была на дзявятым месяцы цяжарнасці. Трагедыя здарылася 5 жніўня.
Аўтамабіль «Вольва», якім кіраваў жыхар Мінска, сутыкнуўся з аўтамабілем «БМВ». У ДТЗ пацярпелі пасажыры нямецкага аўтамабіля — дзве жанчыны, абедзве 1986 года нараджэння, жыхаркі Мазыра, і кіроўца «БМВ» 1988 года нараджэння. Яны былі дастаўленыя ў бальніцу ў цяжкім стане.
Адна з жанчын, якая была на дзявятым месяцы цяжарнасці, памерла; загінула і яе ненароджанае дзіця.Муж, кіроўца «БМВ», і другая жанчына знаходзяцца з траўмамі ў бальніцы.
0
0
0
0
0
0