Выпраўляючыся на адпачынак у Крым на аўтатранспарце, варта рыхтавацца да затораў на дарогах, бо на Херсоншчыне рамантуюць трасу Херсон — Джанкой — Феадосія — Керч.

Паводле звестак Міністэрства інфраструктуры Украіны, у сувязі з правядзеннем работ па ўкладцы асфальтабетоннага пакрыцця праезнай часткі часова абмежаваны рух аўтамабільнага транспарту на ўчастку шляху 22–132 км трасы М-17. Праезд забяспечаны адной паласой руху ў рэгуляваным рэверсіўным рэжыме з абмежаваннем хуткасці аўтатранспарту да 50 км/г. Разам з тым для ўдзельнікаў руху арганізаваны дадатковы маршрут руху на Крым: 22 км аўтадарогі М-17 Херсон — Джанкой — Феадосія — Керч — выезд на аўтадарогу М-14 Адэса — Мелітопаль — Новаазоўск (244-ы км) і рух па ёй да 297 км, паварот направа і рух па аўтадарозе Т-22-02 Новая Кахоўка — Амянск.

Дарожнікі плануюць скончыць працы на гэтым на ўчастку дарогі да 1 верасня.

Акрамя таго, абмежаваны рух аўтамабільнага транспарту яшчэ на адным участку дарогі ў кірунку курортнага Крыму. Працы па рамонце праезнай часткі вядуцца на ўчастку 18 — 22 км аўтадарогі М-17 Херсон — Джанкой — Феадосія — Керч. Рамонт дарогі тут плануюць завяршыць да 20 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0