Удава фронтмэна The Beatles Джона Ленана спявачка Ёка Она выступіла з заклікам вызваліць удзельніц скандальнага панк-гурта Pussy Riot, якія могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за перформанс ў Храме Хрыста Збаўцы ў Маскве.

У сваім мікраблогу Ёка Она змясціла рэтвіт «Панк-рок — гэта не злачынства! Свабоду Pussy Riot».

«Спадар Пуцін, вы мудры чалавек і вам не трэба змагацца з музыкамі і іх сябрамі. Свабоду Pussy Riot, Паберажыце месцы ў турмах для сапраўды небяспечных злачынцаў».

У канцы лютага 2012 года пяцёра дзяўчат у стракатай вопратцы і масках зайшлі ў Храм Хрыста Збаўцы ў Маскве і зладзілі акцыю, якую яны самі назвалі «панк-малебнам». Сутнасць акцыі звялася да калектыўнага выканання песні і энергічнага танца пад назвай «Пуціна, Багародзіца, прагані». Пасля адказнасць за тое, што адбылося, узяў на сябе панк-гурт Pussy Riot

Па факце здарэння паліцыя распачала крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства», у рамках якога былі затрыманыя тры меркаваныя ўдзельніцы гурта — Надзея Талаконнікава, Кацярына Самуцэвіч і Марыя Алёхіна. Учора ў Хамоўніцкім судзе Масквы завяршыліся спрэчкі бакоў.

Прарурор папрасіў тры гады зняволення. Прысуд будзе вынесены 17 жніўня.

У падтрымку удзельніц гурта таксама выступілі групы Red Hot Chili Pepers, Franz Ferdinand, спявачка Madonna, акцёр Дэні дэ Віта, Стынг, Пітэр Гэбрыэл ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?