Следства па справе мадэльера Сашы Варламава працягнулі да 19 лістапада, паведамілі ў Следчым камітэце.

Пакуль меру ўтрымання для Варламава не змянілі, ён застаецца пад вартай. Нагадаем, што мадэльера змясцілі пад варту год таму, 20 траўня 2011 года. Ён знаходзіцца за кратамі ўжо год і два месяцы.

Апошні раз тэрмін утрымання пад вартай падоўжылі да 20 жніўня. А максімум да суда пад вартай могуць трымаць 18 месяцаў з дазволу генпракурора ці яго намесніка. Такая мера ўтрымання ўжываецца для абвінавачаных у цяжіх ці асабліва цяжкіх злачынствах.

Варламава вінавацяць у «махлярстве ў асабліва буйным памеры», што лічыцца цяжкім злачынствам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?