Ліберальна-дэмакратычная партыя вылучыла 107 кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў на выбары 23 верасня. Як паведамілі ў прэс-службе партыі, вылучэнне адбылося 8 жніўня на XV пазачарговым з’ездзе.

Спіс патэнцыяльных кандыдатаў ЛДП зацвердзіла на з’ездзе 7 ліпеня. У гэты спіс уваходзіла 110 чалавек — па адным на кожную выбарчую акругу.

На з’ездзе, які прайшоў месяц таму, лідар ЛДП Сяргей Гайдукевіч заклікаў партыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты «піярыць сябе і партыю». «Вы павінны стаць самымі вядомымі людзьмі ў раёне», — падкрэсліў ён.

«Ліберальна-дэмакратычная партыя не можа не ісці на выбары з-за адной простай прычыны: колькасны склад партыі — больш за 45 тысяч чалавек, — заявіў Гайдукевіч. — Мы ўсе 110 акруг забіваем нашымі кандыдатамі ў дэпутаты. Нашы людзі прыйдуць, зарэгіструюцца кандыдатамі ў дэпутаты і будуць па поўнай праграме гутарыць з людзьмі. Больш за 70% насельніцтва ведаюць, як у нас у краіне праходзяць выбары, а пасля гэтых выбараў будуць ведаць усе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?