09.08.2012 / 11:47

Срэбра! Браты Багдановічы выйгралі медаль у каноэ-двойках 6

Гэта дзясяты медаль беларусаў на Гульнях

Прайшоў фінальны заезд у каноэ-двойках на Алімпійскіх гульнях у Лондане на 1000 м.

Алімпійскія чэмпіёны Пекіна-2008 браты Аляксандр і Андрэй Багдановічы гэтым разам фінішавалі другімі (3.35,206), заваяваўшы срэбра.

Золата выйграў дуэт з Германіі Петэр Крэтшмер і Курт Кушэла (3.33,804), трэцяе месца занялі расіяне Аляксей Каравашкаў і Ілля Пярвухін (3.36,414).

**

У беларусаў на Алімпійскіх гульнях цяпер на рахунку дзесяць медалёў — тры залатыя, тры срэбраныя, чатыры бронзавыя.

Золата: Надзея Астапчук (6 жніўня, лёгкая атлетыка, ядро) Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (5 жніўня, тэніс, мікст), Сяргей Мартынаў (3 жніўня, стральба);

срэбра: два медалі Аляксандры Герасімені (2 жніўня і 4 жніўня; плаванне); і зараз медаль братоў Багдановічаў (9 жніўня, каноэ-двойка).

бронза: Марына Шкерманкова (1 жніўня, цяжкая атлетыка) і Ірына Кулеша (3 жніўня; цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (4 жніўня; тэніс), байдарка-чацвёрка (8 жніўня; Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Палтаран).

nn.by

0
У роспачы... / Адказаць
09.08.2012 / 11:53
Відаць, гэта ўжо апошні медаль... Злосьці ў дзядзькі-айчыма будуць полныя косьці!
0
Юраська / Адказаць
09.08.2012 / 12:52
Малайцы хлопцы!!! Не золата, як у Пекіне, але ж і срэбра Лондана - выдатнае дасягненне!!! Віншую!!! Яшчэ чакаю два-тры медалі (байдарка-двойка, гімнасткі-мастачкі і Аксана Мянькова). Можа, штосьці будзе ў барацьбе, але агулам больш за 12-13 медалёў не пацягнем.
0
бумбарашык / Адказаць
09.08.2012 / 13:27
Ящэ б адно золата дзеля раунаваги, и 15 месца у медальным залику добры выник для краины.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру