Апазіцыя выкарыстоўвае заезджаную пласцінку аб нелегітымнасці выбараў, каб апраўдаць сваю свядомую паразу. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы 9 жніўня з журналістамі ў Астравецкім раёне.

На думку Лукашэнкі, апазіцыя каторы раз выкарыстоўвае адну і тую ж тактыку пры правядзенні выбарчай кампаніі, прычым гэтая пласцінка настолькі заезджаная і настолькі надакучыла, што за іх дзеяннямі ўжо сочаць хіба што толькі журналісты, бо гэта ўваходзіць у іх прафесійныя абавязкі.

Лукашэнка мяркуе, што такім чынам апазіцыя спрабуе апраўдаць сваю свядомую паразу на выбарах.
«Калі б сёння наша пятая калона з апазіцыяй адчувалі, што яны перамогуць, тады не казалі б, што выбары нелегітымныя, бо тады і яны былі б нелегітымнымі. А раз так кажуць, значыць, яны разумеюць, што ў гэтай сітуацыі яны праляцяць як фанера над Парыжам», — сказаў ён.
«Якую тактыку яны выберуць — гэта іх мышкаванне, і звязана яно толькі з адным (іншага, трэцяга — няма) — атрымаць грошы, хоць маленькія, цяпер Захад мала ім дае, — сказаў Лукашэнка.
— Хоць бы гэтую долю ім даў Захад, яны гатовыя тут шумець, крычаць, падрываць, страляць, што заўгодна рабіць — гэта іх палітыка. Гэта ведаюць усе. Ужо просты народ гэта ведае».

Лукашэнка мяркуе, што ў цяперашнюю выбарчую кампанію так і не з’явіліся альтэрнатыўныя кандыдаты з боку апазіцыі — засталіся «усё тыя ж асобы, замызганыя, замусоленыя, якія ездзілі і здраджвалі краіне і труцілі народ. Гэтыя замызганыя асобы зноў просяцца ва ўладу і ясна, якую палітыку яны будуць праводзіць».

Лукашэнка таксама закрануў тэму ацэнкі выбараў у Беларусі з боку міжнародных назіральнікаў.
«Запрасілі, як вы бачыце, усіх гэтых наглядчыкаў, хто быў і хто не быў у нас, хай глядзяць. Мы ведаем, што яны напішуць. Мы ўжо першыя даклады іх атрымліваем. Яшчэ выбараў няма, а мы ўжо прачыталі», — сказаў ён.
Лукашэнку ацэнка такіх назіральнікаў загадзя вядомая. «Мы ведаем, што яны будуць нас даўбаць,
як бы ні правялі гэтыя выбары, але мы ідзем на гэта, бо мы адкрытыя: ідзіце і глядзіце», — заявіў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?