В'етнамскую авіякампанію VietJet Air аштрафавалі за тое, што яна зладзіла шоу з удзелам прэтэндэнтак на званне мясцовай каралевы прыгажосці ў бікіні падчас палёту.
Як паведамляе Agence France-Presse, сума штрафу склала адну тысячу даляраў.

Па словах прадстаўнікоў уладаў, правядзенне няўзгодненага шоу падчас палёту з'яўляецца "парушэннем правілаў пералётаў ў краіне".

Пяць удзельніц конкурсу прыгажосці танцавалі гавайскія танцы ў бікіні на працягу трох хвілін падчас першага рэйса VietJet Air з Хашыміна ў турыстычны цэнтр Нячанг,
які адбыўся 3 жніўня. Гэтай акцыяй
авіякампанія хацела прыцягнуць увагу да новага кірунку.
Пасажыры запісвалі танец дзяўчат на мабільныя тэлефоны, пасля чаго выклалі свае відэа ў інтэрнэт.

Інцыдэнт з гавайскіх танцамі асудзілі не толькі в'етнамскія ўлады, але і мясцовыя інтэрнэт-карыстальнікі,
што прытрымліваюцца кансерватыўных поглядаў.
Гэта не першы выпадак, калі авіякампанія праводзіць рэкламную акцыю з эратычным ухілам.
Напрыклад, ірландская кампанія Ryanair на працягу некалькіх гадоў выпускала каляндар са сваімі сцюардэсамі ў напаўаголеным выглядзе. У 2011 годзе на такі каляндар паступіла некалькі тысяч скаргаў рэкламным рэгулятарам ад шведаў і англічанаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?