Вінцука Вячорку прызналі вінаватым, але не ўкаралі.

Судзьдзя Людміла Савасьцян прыняла да ўвагі паказаньні сьведкаў ‑‑ байцоў спэцназу міліцыі і прызнала Вінцука Вячорку вінаватым у дробным хуліганстве (нецэнзурная лаянка). Аднак, паколькі, зь ейнага гледзішча, парушэньне малазначнае, яна не прызначыла ніякага пакараньня.

У судзе Савецкага раёну сёньня адбываецца і суд над апазыцыйным актывістам Вячаславам Сіўчыкам. Чакаецца, што прысуд будзе абвешчаны каля 15.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?