Мінскі авіярамонтны завод плануе наладзіць серыйную вытворчасць беспілотных лятальных апаратаў. Пра гэта паведаміў 9 жніўня напрэс-канферэнцыі генеральны дырэктар РУП «Мінскі авіярамонтны завод» Яўген Вайцаховіч.
Паводле яго слоў, прадпрыемства паспяхова завяршыла першы этап заводскіх лётных выпрабаванняў беспілотнага авіяцыйнага комплексу самалётнага тыпу «Філін» з поўнасцю аўтаматычным узлётам, палётам па маршруце і пасадкай на паласу. Сістэма аўтаматычнага кіравання беспілотнікаў распрацавана беларускім прадпрыемствам ТАА «КВАНД ІС».
Этапу вытворчасці беларускага беспілотнага лятальнага комплексу папярэднічаў амаль дзесяцігадовы этап яго распрацоўкі, у якую ўвогуле ўкладзена каля 500 тысяч долараў. Беспілотны авіяцыйны комплекс складаецца з пункта кіравання, пункта тэхнічнага абслугоўвання і беспілотнага лятальнага апарата (БЛА)
Паводле слоў галоўнага інжынера прадпрыемства Алега Манчанкі, беспілотнік важыць 65 кг і развівае крэйсерскую хуткасць 120 км/гадз.Максімальная хуткасць складае 200 км/гадз, максімальная далёкасць палёту 240 км. Размах крылаў
Як зазначыў Вайцяховіч, сёння няма праблемы зрабіць апарат, які мог бы несці 25 кг, знаходзіцца шэсць гадзін у паветры і лятаць за 300 км. Серыйную вытворчасць беспілотнага лятальнага апарата
Як заяўляюць распрацоўшчыкі беларускага беспілотнага лятальнага комплексу, ён валодае шэрагам пераваг і, у прыватнасці, інтэлектуальнай абаронай ад памылак аператара, адпрацаванай сістэмай самадыягностыкі і ратавання, простай у кіраванні; дазваляе вырабляць бяспечныя ўзлёты і пасадкі ў складаных метэаўмовах, а таксама ноччу; валодае найвышэйшай дакладнасцю выканання місіі; дазваляе выкарыстоўваць у якасці
На думку вытворцаў беларускага беспілотніка, яго патэнцыяльнымі заказчыкамі павінны стаць міністэрствы абароны, унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях.