Гэта рэкордная сума штрафу, які FTC калі-небудзь раней спаганяла з адной кампаніі. Зрэшты, для інтэрнэт-гіганта з яго мільярднымі даходамі выплата $22,5 млн не створыць якіх-небудзь праблем.

Google пагадзілася ўрэгуляваць спрэчку, заплаціўшы ўказаную суму. Пры гэтым прадстаўнікі карпарацыі падкрэслілі, што згода не азначае, што яны прызналі сваю віну.

FTC пачала праверку Google пасля таго, як эксперт Стэнфардскага ўніверсітэта выявіў, што інтэрнэт-кампанія навучылася абыходзіць налады бяспекі Safari і з дапамогай cookies адсочваць сеткавую актыўнасць карыстальніка без яго згоды. Атрыманая такім чынам інфармацыя выкарыстоўвалася для правядзення таргетаваных рэкламных кампаній.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?