Жаночая зборная ЗША па футболе стала пераможцам ХХХ летніх Алімпійскіх гульняў.

У фінальным матчы на ​​лонданскім стадыёне «Уэмблі» амерыканкі абыгралі каманду Японіі з лікам 2:1. Футбалісткі ЗША трэці раз запар сталі алімпійскімі чэмпіёнкамі, а ўсяго ў іх актыве 4 золата Алімпіядаў — у Атланце-1996, Афінах-2004, Пекіне-2008, Лондане-2012. Акрамя таго, амерыканскія футбалісткі былі сярэбранымі прызёрамі Гульняў-2000 у Сіднэі.

У бронзавым матчы Алімпіяды-2012 зборная Канады абыграла Францыю — 1:0.

На мужчынскім футбольным турніры сёння вызначыцца ўладальнік бронзавых узнагарод.
У матчы за 3-е месца на стадыёне «Міленіум» у Кардыфе згуляюць зборныя Паўднёвай Карэі і Японіі. А ў суботу, 11 жніўня, у гульні за алімпійскае золата на «Уэмблі» сустрэнуцца каманды Бразіліі і Мексікі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?