Нагадаем, 16 чэрвеня на адным з азёраў Чашніцкага раёна дзясяткам птушанятаў бакланаў адрэзалі верхнюю частку дзюбы. Птушанят давялося ўсыпіць, паколькі шанцаў выжыць з такой траўмай у іх не было. Міліцыя знайшла зламысніка. Ён працуе ў тым самым рыбгасе, каля якога знайшлі птушак.
У судзе Чашніцкага раёна 10 жніўня прайшло судовае пасяджэнне. Крымінальную справу заводзіць не сталі, бо бакланы не паляўнічы від птушак. Таму мужчыне пагражала толькі адміністрацыйнае пакаранне.