«Патрэбны нармальны, — заявіла мадэль. — Пра прынца на белым кані я не мару, таму не шукаю ідэал. Але было б класна, каб ён быў рамантыкам».

Год таму Нара мела намер выйсці замуж за футбаліста Дыега Фарлана.

Вяселле было запланавана на ліпень. У чэрвені Заіра і Дыега нечакана разбегліся.
Разбегліся назаўжды, са скандалам і без права на прымірэнне.
«Мне тады не споўнілася і 22 гадоў, — успамінае сэкс-бомба. — А Дыега 33 гады…

Шмат міфаў і легендаў склалі вакол нашага рамана. Згадваць нашы адносіны мне не асабліва хочацца».

Паўгода Заіра была без пары. У выніку яна не выстаяла перад любоўнымі чарамі тэнісіста Хуана Манака, які надоечы прайграў Максіму Мірнаму. Сустракаліся яны [Заіра і Хуан — НН] нядоўга — 6 месяцаў… «Пра жаніцьбу мы і не заікаліся, — адзначыла Нара. — А наогул я мару пра сям’ю і дзяцей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?