Каля сотні аб’ектаў у Глыбокім і Глыбоцкім раёне да Дня беларускага пісьменства набываюць абноўлены выгляд, паведаміла намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Галіна Унуковіч.

У пералік мерапрыемстваў па падрыхтоўцы горада і раёна да свята ўключаны бягучы і капітальны рамонт значнай колькасці аб’ектаў сацыяльнай сферы.

Сярод іншага, у скверы на плошчы «17 верасня» з’явяцца бюсты васьмі знакамітых ураджэнцаў Глыбоччыны, а сярод іх нямала імёнаў, вядомых ва ўсім свеце: генеральны канструктар авіятэхнікі Павел Сухой, фалькларыст і мастак Язэп Драздовіч, стваральнік іўрыту — дзяржаўнай мовы Ізраіля Эліэзер Бен-Іегуда, заснавальнік беларускага тэатра Ігнат Буйніцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?