Урачыстыя мерапрыемствы святкавання 945-годдзя Мінска будуць праходзіць у асноўным 8 верасня, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Традыцыйнымі для правядзення свята з’яўляюцца пляцоўкі каля Палаца спорту, у парку Перамогі, у Верхнім горадзе і Траецкім прадмесці.

Да Дня горада 7 верасня ў будынку на плошчы Свабоды, 15 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Мастацкай галерэі народнага мастака СССР Міхаіла Савіцкага, прысвечанае 90-гадоваму юбілею з дня нараджэння выдатнага беларускага мастака.

Чакаюць мінчан і гасцей сталіцы і некаторыя новаўвядзенні.

8 верасня на адкрытым паветры перад галоўным уваходам у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета адбудзецца паказ «Мінск. Музыка. Каханне». У ім возьмуць удзел сімфанічны аркестр, хор, салісты оперы і балета тэатра.

На праспекце Пераможцаў пройдзе свята сярэднявечнай культуры «Мінск Старажытны» з удзелам прадстаўнікоў рыцарскіх клубаў (стральба з лукаў па мішэнях, конныя спаборніцтвы, сілавыя практыкаванні, двубоі і інш.) Таксама ў скверы ля ратушы будуць прадстаўлены інсталяцыі, у якіх прымуць удзел акцёры ў вобразе пэўных персанажаў, імітуючы скульптуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?