Ад
Як распавёў адзін з пратэстоўцаў, заробак у гэтым месяцы ў іх нават паменшыўся:
«Раней 2 мільёны 400 тысяч атрымаў, а зараз — 1 мільён 200. Я кажу, што дахаты баюся паказвацца. Мяне жонка прагоніць з хаты…У мяне зараз дачка павінна паступаць у інстытут, а дзе грошы браць? А ішачыш, як чорны вол… Лукашэнка кажа, што атрымліваем… Ды ў мяне бабуля ў тры разы болей пенсіі атрымлівае».
Рабочыя гэтай арганізацыі займаюцца абслугоўваннем баранавіцкага ўчастка шашы «М1» Брэст — Масква. Суразмоўца кажа, што беларускі ўчастак гэтай дарогі абслугоўваюць 8 «ДЭУ», якія падпарадкоўваюцца РУП «Белаўтастрада».
Рабочы распавёў, што такія заробкі ва ўсіх гэтых «ДЭУ»: «Даюць усім аднолькава грошай. І калі даведаюцца, што тут сёння адбываецца, то падымуцца ўсе «ДЭУ».
У выніку пратэсту да рабочых выйшаў начальнік, які запрапанаваў ім вярнуцца да працы. Рабочы кажа, што начальнік паабяцаў, у панядзелак пасля працоўнага дня арганізаваць сустрэчу працоўных з прадстаўнікамі адміністрацыі РУП «Белаўтадор» і прафсаюза.
Рабочыя пагадзіліся на такую прапанову і пасля10-й гадзіны раніцы выйшлі на працу.