10.08.2012 / 13:58

Бульба, памідоры надзвычай танныя сёлета — цэны на Скідзельскім рынку ў Гродне 7

Ад 1 да 3 тысяч – бульба каштуе зусім мала. Сярэдні кошт на свойскія яблыкі (як і грушы) – 4-5 тысяч. Бераставіцкія альбо ждановіцкія памідоры ў сярэднім каштуюць 5-6 тысяч (зрэдку да 8), па драбноту за 4 тысячы шыхтуюцца чэргі.

Толькі на кожным пятым прылаўку можна знайсці памідоры з Украіны, рэшта ўжо тутэйшых. Агуркі з памідорамі цяпер трымаюцца прыкладна ў адной цане (каля 6 тысяч), хоць традыцыйна агуркі таннейшыя. Венікі для закаткі прадаюцца ці не на кожным прылаўку, цэны дэмакратычныя – 2,5 тысячы.

Цэны на беларускія ды крымскія перцы моцна не адрозніваюцца – 7-9 тысяч. Крамны кошт сягае 20 тысяч за аналагі, напрыклад, з Сербіі.

Паўднёвыя дыні «пацягнуць» на 9-16 тысяч за кг (у залежнасці ад гатунку), крымскія персікі – 16 тысяч, кавуны – 4-6 тысяч. Белы вінаград кішміш можна набыць за 15-18 тысяч, салодкі чорны – за 11-12 тысяч.

Літровы слоік лісічак можна прыдбаць за 20 тысяч, іншых грыбоў пакуль не бачна. Столькі ж каштуюць і чарніцы – ужо адыходзячы тавар. Садовыя дурніцы абыдуцца ў 40 тысяч.

Алесь Кіркевіч

0
Бурбулятар / Адказаць
10.08.2012 / 14:11
Што такое "Венікі для закаткі"????
0
Ігар з Ліды / Адказаць
10.08.2012 / 14:49
Гэта звязанае разам дубовае лісце, лісце хрэну, парэчкавае, парасонікі кропу - усе, што ўжываецца для марынавання гуркоў. Атрымоўваецца такі "венік"))
0
Дзед Лукаш / Адказаць
10.08.2012 / 14:51
2 Бурбулятар. Бурбулятар павінен ведаць, што памідоры, агуркі, перцы марынуюць у слоіках, на зіму. У слоікі дабаўляюць лісты і карэньні хрэну, часнаку, галінкі вішняку, смуродзіны, кропу, нават лісты дубу. А бабулькі гэтыя прысмакі вяжуць у венікі і прадаюць. Такія агурочкі не купіш у магазінах. Паспрабуй замарынаваць - будзіш і другім раіць.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру