Генпракурор Пятро Міклашэвіч сьцьвярджае, што не падпісваў ніякіх дакумэнтаў на ўжыцьцё сілы ці спэцсродкаў супраць дэманстрантаў 19 сакавіка. Пра гэта заявілі ў Пракуратуры Беларусі. Інфармацыя пра тое, што гэтыя дакумэнты былі падпісаныя сп.Міклашэвічам, утрымлівалася ў электронным лісьце за подпісам “Афіцэрам МУС”, які ўвечары 14 сакавіка быў дасланы ў офіс кампаніі БелаПАН. У рэспубліканскай пракуратуры ліст расцанілі як правакацыйны.

Паводле "Белапан".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0