Адна з чытачак LifeLida.com напісала на сайт: «У двары дома па вуліцы Чапаева, 11 рабочыя выгрузілі грузавую машыну асфальту ў лужыну і пачалі раскатваць кавалак дарожкі. Пры гэтым машына, якая ўкатвае асфальт, раскатвала разам з ім і ваду. Больш за тое, асфальт закаталі пад колы машын і выехаць з двара на пэўны час стала немагчыма». Чытачка сцвярджае, што нікога з жыхароў двара пра працы з асфальтам не папярэдзілі.
Фотафакт: У Лідзе асфальт паклалі проста ў лужыну 13
Зрабілі гэта на вуліцы Чапаева.