Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +7—13°С, днём +15—21°С, па поўдні да +23°С.
У Мінску ў суботу, 11 жніўня, кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +9—11°С, днём +18—20°С.
У наступныя двое сутак па Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.У нядзелю, 12 жніўня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6—13°С, днём +17—24°С.
13 жніўня ноччу па паўднёва-ўсходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, месцамі навальніцы, моцныя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +8—15°С, днём +15—22°С.