10 жніўня спаўняецца 65 год салісту брытанскага гурту «Jethro Tull» Йену Андэрсану. «JT» і Андэрсан вядомыя музычнымі эксперыментамі: ад прагрэсійнага блюза і року да хард-року і электроннай музыкі. І ў якім стылі б яны не гралі, у кожным выпадку ў іхніх творах прысутнічае элемент этнічнай музыкі. Сам Андэрсан вядомы тым, што граючы рокавую музыку, выкарыстоўвае флейту.