10.08.2012 / 15:45

ЕС вырашыў не адклікаць паслоў з Мінска Абноўлена. 24

І мае намер у найбліжэйшыя месяцы перагледзець абмежавальныя меры адносна Беларусі.

ЕС не будзе адклікаць еўрапейскіх паслоў з Мінска і мае намер у найбліжэйшыя месяцы перагледзець абмежавальныя меры адносна Беларусі. Аб гэтым заявіў старшыня Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС Олаф Скоог 10 жніўня на брыфінгу па выніках пазачарговага пасяжэння камітэта ў Бруселі.

Нагадаем, цяпер 243 прыватныя асобы і 32 прадпрыемствы Беларусі трапляюць пад візавыя і эканамічныя санкцыі Еўрасаюза. ЕС лічыць іх адказнымі за "сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека або рэпрэсіі адносна грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі", а таксама "атрыманне выгады ад рэжыму або яго падтрымку".

Скоог адзначыў, што рашэнне пра абмежавальныя меры будзе прымацца ў кастрычніку з улікам апошняга дыпламатычнага канфлікту паміж Беларуссю і Швецыяй.

Паводле яго слоў, усе ўдзельнікі пасяджэння выказаліся ў падтрымку Швецыі, а таксама ў падтрымку заявы вярхоўнага прадстаўніка ЕС Кэтрын Эштан ад 3 жніўня, у якой выказана сур'ёзная заклапочанасць сітуацыяй.

"Усім беларускім паслам на працягу некалькіх найбліжэйшых дзён будзе перададзена вельмі выразнае паведамленне з выказваннем поўнай салідарнасці Швецыі", — заявіў Скоог.

Паводле яго слоў, усе ўдзельнікі пасяджэння таксама згадзіліся, што гэтая сітуацыя закранае не толькі адносіны Беларусі са Швецыяй, але і яе адносіны з ЕС.

Нарэшце, Скоог падкрэсліў прыхільнасць ЕС прасоўванню дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Падставай для пазачарговага пасяджэння палітычнага камітэта ЕС стаў дыпламатычны канфлікт паміж Мінскам і Стакгольмам.

1 жніўня беларускія ўлады паведамілі Швецыі аб непрацягу акрэдытацыі паслу Стэфану Эрыксану. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.

У адказ на гэта шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага пасла Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм.

8 жніўня МЗС Беларусі аб'явіў аб адкліканні ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Шведскаму боку рэкамендавана прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска да 30 жніўня.

0
профессор кислых щей / Адказаць
10.08.2012 / 16:17
Ну а кто по другому думал? 18 лет одно и тоже. Это уже напоминает, бесконечный сериал, в котором серия заканчивается и кажется "вот-вот", а потом все сначала
0
Дыппратакол / Адказаць
10.08.2012 / 16:38
што паслы Беларусі павінны быць выкліканыя ў міністэрствы замежных справаў краінаў-сябраў ЕС і ў Еўрапейскую службу знешнепалітычнай дзейнасці дзеля таго, каб атрымаць пазіцыю ЕС у гэтых адносінах; ------------------------- Яны паставяцца неяк сур'ёзна, толькі калі здарыццв "атрымаць пазіцыю ЕС у гэтых адносінах" чым-небудзь цяжкім па нахабнай лукаменклатурнай пысе і паабяцаюць яшчэ. У дыпламатычным эквіваленце, канешне :)
0
Ёлуп / Адказаць
10.08.2012 / 17:06
Без яйцоў...
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру