Аб’яднаная грамадзянская партыя прапануе ўладзе адмяніць у Беларусі парламенцкія выбары. Пра гэта 10 жніўня на прэс-канферэнцыі заявіў лідар АГП Анатоль Лябедзька.

Паводле яго слоў, адпаведная палітычная заява ўжо гатова і ў панядзелак, 13 жніўня, будзе накіравана ва ўсе дзяржаўныя ўстановы, у тым ліку ў Адміністрацыю прэзідэнта, ва ўрад і ў Палату прадстаўнікоў.

«Пасля таго як завершаны этап фарміравання выбарчых камісій, трэба называць рэчы сваімі імёнамі. У нас ёсць псеўдавыбары ў ілжэпарламент.
І тут паўстае пытанне: навошта нам наогул такія інстытуты, якія ніхто не выбірае, якія прызначаюцца, якія спажываюць вялікую колькасць грошай падаткаплацельшчыкаў, якія ні за што не нясуць адказнасці і якія на працягу чатырох гадоў ініцыявалі толькі адзін законапраект?» — сказаў Лябедзька.

«У той сітуацыі, у якой заканадаўства і правапрымяняльная практыка ў Беларусі пагаршаюцца, магчыма, нам наогул адмовіцца ад псеўдавыбараў у лжэпарламент», — заявіў Лябедзька.

На яго думку, у парламент можна прызначыць прадстаўнікоў і без выбараў, што прывядзе да велізарнай эканоміі сродкаў дзяржаўнага бюджэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?