«Сяргей знаходзіцца ў карцары з 28 ліпеня. — расказала Алена Каваленка. — Яго адправілі туды пасля доўгатэрміновага спаткання. Спачатку ён атрымаў дзевяць дзён карцара, пасля дадалі яшчэ сем, і цяпер ён выйдзе адтуль толькі 14 жніўня. Пра тое, што Сяргей трапіў у ШІЗА мне стала вядома толькі сёння».

Жонка палітвязня здагадвалася, што Сяргей Каваленка зноў мог апынуцца ў карцары — ніводнага ліста з часу спаткання яна не атрымлівала.

Алена Кавелнка лічыць гэта помстай кіраўніцтва калоніі за тое, што Сяргей адмаўляецца прызнаць сваю віну.

«Таксама ён не атрымаў перададзеныя лекі, і нават перадачу на 30 кілаграмаў, якую я перадала на спатканні. — кажа спадарыня Алена. — Нават тыя пяць кілаграмаў садавіны і гародніны, якія ў калоніі прапусцілі, у карцэр перадаць немагчыма — там пры сабе нельга мець нічога».

Сяргей Каваленка асуджаны на два гады і месяц зняволення за парушэнне парадку адбывання хатняй хіміі пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы ў Віцебску. Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 19 Магілёва.

Раней паведамлялася, што ён напісаў просьбу аб вызваленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?