10.08.2012 / 17:32

Чалы: «Дыктатарам можа стаць любы чалавек» 14

Эканаміст удзельнічае ў выбарчай кампаніі.

Сяргей Чалы.

Сёння ва Уруччы вядомы эканаміст Сяргей Чалы збіраў подпісы за вылучэнне Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам на выбары ў парламент. Мы запыталі, чаму ён вырашыў стаць сябрам ініцыятыўнай групы палітыка.

НН: Эканаміст Чалы пайшоў у палітыку? Чаму?

СЧ: Ды не пайшоў я ў палітыку. Я проста з’яўляюся сябрам ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты.

Тут ільвіную долю адыграла асабістае знаёмства. Гэта чалавек, якога я паважаю персанальна.
Таму ў мяне не было сумневаў, ці дапамагаць на этапе рэгістрацыі ў якасці кандыдата, і магчыма потым, калі рэгістрацыя адбудзецца.

НН: Якія шансы ў Мілінкевіча прайсці ў парламент?

СЧ: Шанцы набраць больш за палову галасоў тых, хто прыйдзе на выбары, у яго ёсць. Пытанне ў тым, ці будуць гэтыя галасы падлічаны. А вядомасць, давер – усё яно прысутнічае.

НН: Як вы можаце ахарактарызаваць чалавека, за якога збіраеце подпісы?

СЧ: Для мяне важным момантам з’яўляецца персанальная чэснасць чалавека, які хоча быць палітыкам. На жаль, шмат хто кажа, што палітыка –- брудная справа. Але мне здаецца, тыя хто ставяцца да гэтай справы, як да «бруднай», такой яе і робяць. Нам не хапае людзей, якія б прынеслі элемент маральнасці. Беспрынцыпнасці мы ўжо наеліся. Не хапае людзей, для якіх асабістая чэснасць была б важнейшай за імгненныя палітычныя выгоды.

НН: Дарэчы пра чэснасць. Колькі вам заплаціў Мілінкевіч, каб вы былі ў яго камандзе?

СЧ: Абсалютна нічога. Яшчэ раз кажу, гэта пытанне асабістых адносінаў.

НН: Шмат гадоў назад вы таксама былі ў камандзе аднаго палітыка...А ці можа Мілінкевіч стаць дыктатарам?

СЧ: Дыктатарам можа стаць любы чалавек. Толькі дайце яму дастатковую колькасць гадоў на пасадзе. Менавіта для гэтага ва ўсіх краінах існуюць абмежаванні на колькасці часу на пасадзе. Палітычная дзейнасць – гэта вельмі шкодная праца. Яна накладае на чалавека незгладжальны адбітак. І каб не даць яму магчымасць праявіць свае негатыўныя бакі, гэтых людзей проста часта змяняюць.

Мы прызвычаіліся, што на прадукты харчавання ён тэрмін прыдатнасці. Гэтак сама ёсць тэрмін прыдатнасці ў палітыкаў, што знаходзяцца ва ўладзе. Мы ж не купляем пратэрмінаваныя прадукты. А чаму галасуем за пратэрмінаваных палітыкаў?

НН: Як праходзіць кампанія па зборы подпісаў?

СЧ: Неабходныя 1000 подпісаў былі сабраныя даўно. Тое, што працягваюцца пікеты – гэта хутчэй спосаб паразмаўляць з выбаршчыкамі, пакуль агітацыя яшчэ не магчыма. У параўнанні з іншымі выбарчымі кампаніямі ёсць даволі сур'ёзнае адрозненне. Раней дакладна назіраўся працэнт людзей, якія рэзка негатыўна ставіліся да альтэрнатыўных кандыдатаў. Зараз гэтага няма, вельмі добразычлівае стаўленне. Агрэсія, што была раней, прапала.

Аксана Рудовіч

0
Andrej / Адказаць
10.08.2012 / 17:49
Чалый - уникальный человек. Он входит в инициативную группу того, кого власть клеймит "отмороженным", "пятой колонной" и т.п., но его всё равно время от времени показывают по ОНТ.
0
Сталы чытач / Адказаць
10.08.2012 / 17:52
Я падтрымоўваю Мілінкевіча. Гэта сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы, які імкнецца змяніць гэтую сістэму. Я ўпэўнены, што Мілінкевіч стане праз некаторы час Прэзідэнтам Беларусі, які правядзе дэмакратычныя рэформы, верне беларускую мову і нацыянальныя сімвалы, нацыянальную годнасць і павагу да правоў чалавека. Я ўпэўнены, што моладзь падтрымае Мілінкевіча.
0
if / Адказаць
10.08.2012 / 18:54
Кухарка тоже может стать директором? Директор должен знать как все работает, что от чего зависит, иметь идеи, которые хочет воплотить, уметь подобрать людей, которые смогут это сделать и согласятся работать под его руководством.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру