10.08.2012 / 19:09

«Пытанне тыдня»: Вы не баіцеся фатаграфавацца з цацачным мядзведзем? 7

9 жніўня ў Мінску журналісткі Юлія Дарашкевіч і Ірына Козлік былі аштрафаваны судом на 3 мільёны рублёў кожная за фатаграфаванне з плюшавым мішкам. У сувязі з гэтым у штотыднёвай рубрыцы БелаПАН «Пытанне тыдня» мінчане гаварылі, баяцца яны ці не фатаграфавацца з цацачным мядзведзем.

«Лукашэнка сказаў, што ў „плюшавыя“ гульні мы не гуляем. Таму фатаграфавацца не будзем».

«Добры мішка — чаму не? Трэба заўсёды абараняць людзей, іх правы».

«Не буду фоткацца».

«Баюся. Я працую ў такім месцы, што мяне за гэта потым могуць звольніць».

Калі зыходзіць з сумы штрафу журналісткам за «пікетаванне шляхам фатаграфавання», то ўдзельнікі апытання «нахуліганілі» на 75 мільёнаў рублёў.

0
Доктар / Адказаць
10.08.2012 / 19:36
Акцыя фірмОвая!)))
0
2 / Адказаць
10.08.2012 / 20:08
А НЕ ПРАЦЯГНУЦЬ НА ЖЫЦЦЁ ЯНЫ КАНТРАКТ?! (страх беларуса ў 2012 г.) Сягоння, седзячы за півам, Натхняў сябе я і натхняў: - Ты стаў бы, стаў прад аб'ектывам! І мішку ў рукі ўзяў бы, ўзяў! І тут прыходзіць забыццё ... Я прачынаюсь. Новы Акт. - А не працягнуць на жыццё Яны кантракт?!
0
Цудоўна! / Адказаць
10.08.2012 / 20:30
Малайцы!!!!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру