10.08.2012 / 20:03

Пасольства ў Швецыі 20 жніўня спыніць прыём дакументаў на візы 2

Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

10 жніўня спынены прыём дакументаў па пытаннях грамадзянства, афармлення грамадзянам пастаяннага пражывання за межамі Беларусі, пастаноўкі на консульскі ўлік, пашпартызацыі, ЗАГС, запатрабавання дакументаў і іншых пытаннях, што патрабуюць працяглага тэрміну разгляду.

Апрача таго, паведамляе МЗС, 27 жніўня спыняецца прыём дакументаў на афармленне пасведчанняў на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.

Консульскі ўлік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на ўліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя, з 1 верасня 2012 года будзе ажыццяўляцца беларускім пасольствам Латвіі (тэл. +371 6732 25 50; факс +371 6732 53 20; е-mail: Latvia@belembassy.org).

1 жніўня беларускія ўлады праінфармавалі Швецыю аб непрадаўжэнні акрэдытацыі паслу Стэфану Эрыксану. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.

У адказ на гэта шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага пасла Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм.

8 жніўня МЗС Беларусі аб'явіла пра адкліканне ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Шведскаму боку рэкамендавана прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска да 30 жніўня.

0
Беларус / Адказаць
10.08.2012 / 21:10
"8 жніўня МЗС Беларусі аб'явіла пра адкліканне ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Шведскаму боку рэкамендавана прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска" - гэта значыць беларускія ўлады ПЕРШЫМІ развязалі вайну са Швецыяй... Я чамусьці прапусціў гэты факт і звяртаю ўвагу калег-фарумчан...
0
Kuskus / Адказаць
11.08.2012 / 10:26
to Беларус А вы знаете. что подавляющее большинство ничего про это не знает. послушали по ТВ как лука по поводу шведов изгаляется. а причины скандала толком никому неизвестны. Опросите людей на улицах Всем все до фени. Лука сейчас тайно от МВФ зарплаты повышает и деньги печатает а народ это хавает Не до шведов
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру