Максімальна павялічыць экспарт цэменту і пашырыць выпуск новай прадукцыі з высокім дададзеным коштам на цэментных прадпрыемствах запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка 10 жніўня падчас наведвання Беларускага цэментнага завода ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці.
Паводле звестак
«Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі пра тое, што кітайская карпарацыя „Сіцік“, якая дапамагала мадэрнізаваць беларускія цэментныя прадпрыемствы, ажыццяўляе ў некаторых еўрапейскіх краінах праекты, жалезабетонныя вырабы для якіх прывозяцца з КНР», — гаворыцца ў
Ён запэўніў, што ўмовы для рэалізацыі новага перспектыўнага праекта кітайскаму боку «будуць створаны добрыя».«Калі вы гатовы сюды прыходзіць — прыходзьце. Калі патрэбны жалезабетон — вырабляйце яго. Калі не, то мы будзем самі рабіць», — заявіў беларускі кіраўнік.
Міністр будаўніцтва і архітэктуры Анатоль Нічкасаў паведаміў, што ў структуры экспарту беларускіх будматэрыялаў істотную долю складаюць менавіта жалезабетонныя канструкцыі. У 2012 годзе ад агульнага аб’ёму экспарту будматэрыялаў доля жалезабетонных вырабаў складзе прыблізна 45%. «Улічваючы высокі попыт на жалезабетонныя вырабы як за мяжой, гэтак і ўнутры краіны», Лукашэнка даручыў ураду «старанна пралічыць магчымасць рэалізацыі гэтага праекта і беларускім бокам».
«Да канца гэтага года павінен быць гатовы