10.08.2012 / 23:25

11–13 жніўня — зорны дождж над Беларуссю 1

Абы надвор'е спрыяла.

Зорны дождж прасыплецца на Зямлю гэтымі днямі: 11–13 жніўня. Наша планета пройдзе праз сярэдзіну метэорнага патоку Персеідаў, шлейф пылавых часціц каметы Свіфта-Тутля.

Яны будуць згараць у зямной атмасферы, робячы ўражанне, што зоркі падаюць на зямлю.

Актыўны струмень пачаўся 17 ліпеня і прадоўжыцца па 24 жніўня.

Але менавіта начамі ў гэтыя выходныя ён будзе найбольш моцным і заўважным.
Абы надвор’е спрыяла, бо абяцаюць дажджы.
Персеіды штогод з’яўляюцца ў жніўні з боку сузор’я Персея і лічацца адным з самых відовішчных зоркападаў.
Да сотні метэораў у гадзіну.
Назіраць з’яву лепш за ўсё за горадам, дзе няма вулічнага асвятлення. Ляцець метэоры будуць з хуткасцю 60 кіламетраў у секунду.

Наступны зоркапад — у лістападзе, калі Зямля традыцыйна пройдзе праз метэорны паток Леанідаў.

Паводле «Мінскага кур’ера»

0
Коля з турка / Адказаць
13.08.2012 / 17:17
Наблюдал 11 го на полесье, теперь понятно в чём дело.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру