Беларускія весляры Раман Петрушэнка і Вадзім Махнеў заваявалі срэбраны медаль у фінальным заездзе на 200 метраў на Алімпійскім Гульнях у Лондане (34?266).

Золата ў расійскага дуэта Пастрыгай/Дзьячэнка- 33,507. Бронзу заваявала брытанская пара Хіт, Скофілд — 34,421

***

За паўтара дня да канца Алімпіяды ў беларусаў 11 медалёў: 3 залатыя, 4 срэбраныя і 4 бронзавыя.

Перад пачаткам Гульняў была пастаўлена задача заваяваць 25 медалёў.

Золата: Надзея Астапчук (6 жніўня, лёгкая атлетыка, ядро) Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (5 жніўня, тэніс, мікст), Сяргей Мартынаў (3 жніўня, стральба);

срэбра: два медалі Аляксандры Герасімені (2 жніўня і 4 жніўня; плаванне); медаль братоў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў (9 жніўня, каноэ-двойка), медаль Рамана Петрушэнкі і Вадзіма Махнева (11 жніўня, байдарка-двойка, 200 метраў)

бронза: Марына Шкерманкова (1 жніўня, цяжкая атлетыка) і Ірына Кулеша (3 жніўня; цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (4 жніўня; тэніс), байдарка-чацвёрка (8 жніўня; Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Палтаран).

Тры медалі ўзялі весляры, два медалі плыўчыха Аляксандра Герасіменя, два медалі ў цяжкай атлетыцы, два медалі ў тэнісе, па адным медалі ў стральбе і лёгкай атлетыцы, што можна лічыць правалам (лёгкая атлетыка).

Магчыма, сёння будзе медаль у мастацкай гімнастыцы (шматбор’е) і вольнай барацьбе (фаварыт чэмпіён свету беларус Аляксей Шэмараў).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?