У Беларусі ў нядзелю, 12 жніўня, будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Днём у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман.
Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ноччу складзе 6–13 градусаў цяпла, днём паветра прагрэецца да 17–24 градусаў.

У панядзелак 13 жніўня і ўначы 14 жніўня ў Беларусі чакаецца рэзкае пагаршэнне ўмоў надвор’я:
на большай частцы тэрыторыі пройдуць моцныя дажджы, месцамі вельмі моцныя, узмоцніцца вецер парывамі да 20 метраў у секунду.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?