Заічкаў.

Заічкаў.

Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта і памочнік Лукашэнкі па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкаў, за дзень да фінішу лонданскай Алімпіяды ў гутарцы з карэспандэнтам БелТА каментуючы невыкананне медальнага плана беларускімі спартсменамі [была пастаўлена задача 25, заваявана пакуль 11 (3+4+4) — НН], назваў выступ беларускіх атлетаў нездавальняючым, а ў некаторых відах спорту — правальным.

«Выступ нездавальняючы, а па некаторых відах спорту — правальны.

У прыватнасці, у акадэмічным веславанні [алімпійская чэмпіёнка Гульняў-1996 і 2000, Кацярына Карстэн заняла зараз 5-е месца — НН], у грэка-рымскай барацьбе.
Так, у нашых класікаў былі тры паядынкі за бронзу.
Але так за медалі не змагаюцца. Трэба было змагацца так, каб пасля паядынку цябе выносілі з дывана, трэба аддаваць усе сілы.

На жаль, нашы хлопцы так не змагаліся.

Хіба што Цімафей Дзейнічэнка праявіў байцоўскія якасці, выклаўся цалкам у сутычцы за бронзу. Так, атрымаліся высокія выніковыя 5-е месцы, але мы разлічвалі на большае, і спартсмены былі гатовыя.

Тыя ж словы закіну да выступу ў веласпорце на трэку, да кідальніцы молата Аксаны Мяньковай [алімпійская чэмпіёнка Пекіна-2008 учора заняла 7-е месца — НН], якая з’яўляецца лідарам сезону, да штурхальніка ядра Андрэя Міхневіча [17-е месца — НН], які зусім не прабіўся ў фінал», — сказаў Ігар Заічкаў.

***

Пакуль на рахунку беларусаў 11 медалёў: 3 залатыя, 4 срэбраныя, 4 бронзавыя.

Золата: Надзея Астапчук (6 жніўня, лёгкая атлетыка, ядро) Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (5 жніўня, тэніс, мікст), Сяргей Мартынаў (3 жніўня, стральба);

срэбра: два медалі Аляксандры Герасімені (2 жніўня і 4 жніўня; плаванне); медаль братоў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў (9 жніўня, каноэ-двойка), медаль Рамана Петрушэнкі і Вадзіма Махнева (11 жніўня, байдарка-двойка, 200 метраў)

бронза: Марына Шкерманкова (1 жніўня, цяжкая атлетыка) і Ірына Кулеша (3 жніўня; цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (4 жніўня; тэніс), байдарка-чацвёрка (8 жніўня; Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Палтаран).

Тры медалі ўзялі весляры, два медалі плыўчыха Аляксандра Герасіменя, два медалі ў цяжкай атлетыцы, два медалі ў тэнісе, па адным медалі ў стральбе і лёгкай атлетыцы, што можна лічыць правалам (лёгкая атлетыка).

***

На Алімпіядзе ў Пекіне ў 2008 г. беларусы заваявалі 19 медалёў (4 залатыя, 5 сярэбраных, 10 бронзавых), у Афінах-2004 — 15 (2, 6, 7), Сіднэі-2000 — 17 (3, 3, 11), Атланце-1996 — 15 (1, 6, 8).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0