На зборшчыка подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў Аляксандра Мілінкевіча Алеся Марчанку некалькі хвілін таму напалі трое невядомых.

Пікет па зборы подпісаў праходзіць ля станцыі метро «Уручча».

Алесю Марчанку разбілі галаву, зламалі стэнд і спрабавалі знішчыць подпісы, паведаміў НН намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

Пазней сталі вядомыя падрабязнасці.

Трое маладзёнаў пачалі абражаць зборшчыкаў подпісаў.

Хуліганы паспрабавалі адабраць падпісныя лісты у Алеся Марчанкі. Актывіст атрымаў цялесныя пашкоджанні.
У яго разбіта галава ў вобласці скроні. Пашкоджаны таксама стэнд з фотаздымкам Мілінкевіча.
Двое з нападнікаў аператыўна затрыманыя міліцыяй. Трэцяга затрымалі крыху пазней.
Вядомыя прозвішчы двух нападнікаў — Гармаш і Шыдлоўскі. На выгляд ім каля 25–27 гадоў, дадае сайт руху «За свабоду».

Алесь Марчанка на пікеце ў пятніцу за спіной Мілінкевіча ў джынсавай касцюме.

Алесь Марчанка на пікеце ў пятніцу за спіной Мілінкевіча ў джынсавай касцюме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0