11.08.2012 / 18:13

Бяляцкага пазбавілі перадачы і спаткання 1

Праваабаронцы мяркуюць, што з палітвязня робяць злоснага парушальніка, каб не было шанцаў на амністыю.

На палітвязня Алеся Бяляцкага ўскладзена забарона на атрыманне прадуктовай перадачы і на кароткатэміновае спатканне з жонкай.

Пра чарговае спагнанне за парушэнне «правілаў паводзінаў асуджаных», якое, нібыта ўчыніў Алесь Бяляцкі, ягоная жонка Наталля Пінчук даведалася з ліста Алеся.

«Пасля 15 жніўня мы збіраліся ехаць да Алеся на кароткатэрміновае спатканне. Зараз гэтае спатканне ўжо не адбудзецца, бо ў сваёй паштоўцы ён напісаў:

"Толькі што склалі чарговы акт за вынас харчоў са сталоўкі — нёс сваю скібку хлеба з вячэры".
І за гэта яго пазбавілі магчымасці чарговай прадуктовай перадачы і кароткатэрміновага спаткання. Улічваючы папярэднія спагнанні, ён пазбаўлены доўгатэрміновага спаткання ў верасні і вось зараз — кароткатэрміновага ў жніўні. Выглядае так, што на яго мэтанакіравана робіцца ўціск, і гэта сведчыць таксама пра тое, што за ім пільна сочаць і пра ўсё дакладваюць адміністрацыі».
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч мяркуе, што пільны кантроль за Алесем Бяляцкім мае на мэце пазбавіць яго магчымасьці датэрміновага вызвалення.

«Па-першае, была пастаўленая задача зрабіць яго злосным парушальнікам, каб на яго не распаўсюдзіўся закон аб амністыі. Бо ў гэтым выпадку ягоны тэрмін зняволення быў бы скарочаны на адзін год. Ну, а па-другое, я не выключаю, што на яго ціснуць дзеля таго, каб Алесь напісаў прашэнне аб памілаванні. Бо такі ціск на палітвязняў чыніцца, і нам гэта дакладна вядома.

І вядома, што на сёння двое палітвязняў напісалі такое прашэнне — гэта Сырамалотаў, які зняволены па справе анархістаў, і Сяргей Каваленка — прычым напісалі даўно.
Але лёс гэтых прашэнняў невядомы — цалкам паўтараецца сітуацыя з Бандарэнкам і Саннікавым, якія напісалі прашэнні шмат раней, чым іх вызвалілі. І таму, натуральна, што гэтае пакаранне з'яўляецца вынікам перадузятага стаўлення да Алеся Бяляцкага з боку адміністрацыі бабруйскай калоніі».

Алесь Бяляцкі, нагадаем, асуджаны на 4,5 года зняволення.

0
18 нішчымных страў / Адказаць
11.08.2012 / 22:24
Алесь, трымаецеся, Вы не самотны Усім, Хто не прадаўся "шэрым", яны разбурылі жыцьцё, прымусілі адчуць сябе зьняважаным жабраком ці сваліць Усе мы «замызганыя, замусоленыя асобы», без шансаў на амністыю А "шэрыя", вядома, чысьцюлечкі...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру