Значную частку медалёў Беларусь атрымала ў жаночых сілавых відах спорту.

Значную частку медалёў Беларусь атрымала ў жаночых сілавых відах спорту.

Беларускі спартовец Саслан Гатцыеў (вольная барацьба, катэгорыя да 84 кг) вечарам 11 жніўня прайграў сутычку за бронзу грузінскаму барцу Дато Марсагашвілі. Саслан паспяхова прайшоў 1/8 і 1/4 фіналу, але саступіў у паўфінале, а потым і сутычку за бронзу.

Чэмпіён свету Аляксей Шэмараў (да 120 кг) прайграў у чвэрцьфінале, прайшоўшы толькі стадыю 1/8 фіналу.

У нядзелю свае баі прайгралі Алі Шабанаў і Руслан Шэйхаў.

У нядзелю срэбра на Алімпіядзе выйграла жаночая зборная па мастацкай гімнастыцы. Таксама пройдуць спаборніцтвы жанчын у сучасным пяцібор'і (медаль Настассі Пракапенкі?).

Беларусь заваявала 12 медалёў: 2 залатыя, 5 срэбраных, 5 бронзавых.
11 жніўня, срэбра на 200 метрах выйгралі байдарачнікі Раман Петрушэнка і Вадзім Махнеў, бронзу -- у індывідуальных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы Любоў Чаркашына.

Усе беларускія ўзнагароды выглядаюць наступным чынам:

    Золата: Надзея Астапчук (6 жніўня, лёгкая атлетыка, ядро) [у панядзелак, 13 жніўня, стала вядома, што Надзея Астапчук дыскваліфікаваная] Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (5 жніўня, тэніс, мікст), Сяргей Мартынаў (3 жніўня, стральба);
    срэбра: два медалі Аляксандры Герасімені (2 жніўня і 4 жніўня; плаванне), медаль братоў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў (9 жніўня, каноэ-двойка), медаль Рамана Петрушэнкі і Вадзіма Махнева (11 жніўня, байдарка-двойка, 200 метраў), медаль у зборнай па мастацкай гімнастыцы.
    бронза: Марына Шкерманкова (1 жніўня, цяжкая атлетыка) і Ірына Кулеша (3 жніўня; цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (4 жніўня; тэніс), байдарка-чацвёрка (8 жніўня; Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Палтаран), Любоў Чаркашына (11 жніўня, мастацкая гімнастыка).

Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта і памочнік Лукашэнкі па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкаў сёння назваў выступ беларускіх атлетаў нездавальняючым, а ў некаторых відах спорту -- правальным. Нагадаем, перад Гульнямі кіраўніцтва краіны ставіла задачу ўзяць 25 медалёў, у тым ліку 5 залатых. Варта адзначыць, што ў дэмакратычных еўрапейскіх краінах ніхто "плана па медалях" не ставіць. Людзі ж -- не машыны.

У цэлым на Летніх Алімпіядах беларусы ніколі нават 20 узнагарод не бралі.

    На Алімпіядзе ў Пекіне ў 2008 г. беларусы заваявалі 19 медалёў (4 залатыя, 5 сярэбраных, 10 бронзавых), у Афінах-2004 — 15 (2, 6, 7), Сіднэі-2000 — 17 (3, 3, 11), Атланце-1996 — 15 (1, 6, 8).
А Вы як лічыце, 13 медалёў, гэта правал ці аб'ектыўная рэальнасць і наш сённяшні ўзровень?

Ці можна патрабаваць ад спартоўцаў, каб іх выносілі з дывана?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?