Дэпутат палаты прадстаўнікоў ЗША Пол Раян — адзін з самых папулярных кансерватараў. Раяна многія параўноўваюць з Рональдам Рэйганам — і з выгляду, і па сваіх ультракансерватыўных поглядах.

Рэспубліканцы спадзяюцца, што такі выбар павялічыць падтрымку Міта Ромні.
Пакуль правы кандыдат адстае ў папулярнасці ад дзейнага прэзідэнта Барака Абамы.
Пол Раян — першы палітык-сямідзясятнік на агульнанацыянальнай амерыканскай сцэне.
Ён нарадзіўся ў 1970 годзе. У 29 гадоў ён стаў кангрэсменам ад штата Вісконсін. У ніжняй палаце парламента ён узначальвае бюджэтны камітэт.
У Раяна трое дзяцей. Ён вернік-каталік з ірландскімі каранямі.
У яго ёсць адна, па амерыканскіх мерках, хіба. Выбарцы ў ЗША шмат увагі надаюць здароўю палітыкаў, а ў Раяна тата, дзед і прадзед памерлі ад інфарктаў у 55, 57 і 59 гадоў адпаведна. У выніку гэтага Раян надае асаблівую ўвагу здароваму ладу жыцця.
Што цікава, Ромні афіцыйна прэзентуе Раяна ў якасці кандыдата на авіяносцы ў Норфалку.
Гэта характэрна для амерыканскай дэмакратыі. Апазіцыя мае тыя самыя правы ў часе выбарчай кампаніі, што і дзейныя ўлады. Гэта дазваляе рэальную палітычную канкурэнцыю і натуральны адбор найепшых.
Большасць беларусаў Амерыкі традыцыйна галасуюць за рэспубліканцаў.
У выпадку Абамы такі выбар можа аказацца яшчэ больш масавым: прэзідэнт-дэмакрат за сваю кадэнцыю ні разу не сустрэўся з беларусамі. Зрэшты, стаўленне Вашынгтона да сітуацыі ў Беларусі пры гэтым не памянялася, проста ўвагі сталі надаваць менш.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?